У Беларусі разглядаецца магчымасць увядзення электроннага галасавання на выбарах


Старшыня ЦВК Ігар Карпенка заявіў у інтэрв’ю ОНТ, што цяпер у Беларусі вядзецца праца над канцэпцыяй развіцця лічбавізацыі выбарчай сістэмы.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркаму заўважыў, што электроннае галасаванне падчас электаральнай кампаніі не ўводзіцца па руху нейкай чароўнай палачкі. Спачатку ў краіне трэба стварыць «разгалінаваную сістэму электронных паслуг, электронны ўрад ды іншыя платформы».

«Мы цяпер працуем над стварэннем канцэпцыі развіцця лічбавізацыі выбарчай сістэмы і ў рамках гэтай канцэпцыі будзе разгледжана пытанне магчымага выкарыстання электроннага галасавання для некаторых катэгорыяў грамадзян», – заявіў ён.

Пры гэтым Карпенка падкрэсліў, што выбарчыя кампаніі 2024 і 2025 гг. пройдуць традыцыйна і без электроннага галасавання.

Электронная сістэма галасавання існуе ў Расейскай Федэрацыі. Расейская апазіцыя абвінавачвае Крэмль, што механізм электроннага галасавання выкарыстоўваецца ўладамі для масавых фальсіфікацыяў.

Hавiны
Без участкаў за мяжой і без парогу яўкі. Кіраўнік ЦВК распавёў, як цяпер будуць праводзіць выбары
2022.10.22 20:36

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў