Кастусь Шыталь, краязнаўца і журналіст, напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што 17 чэрвеня да яго дамоў прыйшлі з ператрусам у межах крымінальнай справы за абразу трох міліцыянтаў Докшыцкага РАУС.
Абразлівыя каментары былі размешчаныя нібыта ў тэлеграм-чаце «Докшицы для жизни». Шыталь праходзіць у статусе сведкі.
У выніку ператрусу забралі ўсю тэхніку. Краязнаўца на волі.
Кастусь Шыталь жыве ў вёсцы Параф’янава ў Віцебскай вобласці. Вядомы ў сваім рэгіёне краязнаўца. Працаваў журналістам у рэгіянальным партале westki.info.
ГГ, belsat.eu