8 з 14. Стаў вядомы кароткі спіс намінантаў на прэмію Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку


Журы прэміі Міхала Анемпадыстава, якой ганаруюць за найлепшую кніжную вокладку, вызначыла васьмярых фіналістаў. Кароткі спіс вызначалі рэйтынгавым галасаваннем, сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле 10-бальнай шкалы. Сумы балаў паказалі фіналістаў.

Журы прэміі Міхала Анемпадыстава абвесціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – адзначыць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Анемпадыстава за 2022 год адбудзецца 7 траўня 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal, 11, у Варшаве. Пачатак цырымоніі а 18:00. Уваход вольны.

На прэмію былі намінаваныя 14 вокладак, з якіх журы выбрала 8 фіналістаў.

Выдавецтва «Вясна» – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы».

Вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Вершы»

Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае».

Вокладка Анатоля Лазара для кнігі Янкі Купалы «Выбранае»

Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак бяды».

Вокладка Анатоля Лазара для кнігі Васіля Быкава «Знак бяды»

Яна Галушкіна, «VEHA» – вокладка кнігі «VEHA» «Людзі лесу / Ludzi lesu».

Вокладка Яны Галушкінай для кнігі «VEHA» «Людзі лесу / Ludzi lesu»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Ганны Комар «Мы вернемся».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Ганны Комар «Мы вернемся»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Вальжыны Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»

Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма».

Вокладка Кацярыны Пікірэні для кнігі Макса Шчура «Там, дзе нас няма»

Юлія Лар’янава, Таня Скарынкіна – вокладка кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА».

Вокладка Юліі Лар’янавай і Тані Скарынкінай для кнігі Тані Скарынкінай «YESМАМОЧКА»

У складзе журы за 2022 год: арт-менеджарка, заснавальніца мастацкіх галерэяў Ганна Чыстасердава; журналістка-фрылансэрка, фатографка Вольга Бубіч; медыямастак, ўэб-распрацоўнік Максім Тымінько; мастак Андрэй Дурэйка; графічны дызайнер, заснавальнік дызайнерскай студыі Артур Вакараў.

Генеральны партнёр прэміі – «Белсат».

Hавiны
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію Міхала Анемпадыстава за лепшую кніжную вокладку 2023 года
2024.03.16 18:51

Гэтая прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў гонар асобы шматлікіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму. Першым пераможцам прэміі стаўся Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычардаса Гавяліса.

У 2021 годзе пераможцай была дызайнерка Алена Дашкевіч за вокладку кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Апошні раз прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі цырымонію зладзілі не ў Беларусі. Пераможцам тады быў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў