У Вілейцы знік былы палітвязень


У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік – ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Андрэй Кудзік. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

Актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.

У лютым 2022 года Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК РБ(«Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў.

18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.

У кастрычніку 2023 года Андрэя арыштавалі на 15 содняў за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

Каментар
«Фактычна можна казаць пра знікненне чалавека». З Марыяй Калеснікавай ужо год няма сувязі
2024.02.15 16:17

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў