Долар і еўра ў Беларусі выйшлі на максімум за дзесяць месяцаў


На гандляваннях 17 лютага курсы заходніх валютаў адносна беларускага рубля працягнулі рост, а вось расейскі рубель патаннеў.

Долар ЗША і еўра. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Гэтак, курс долара вырас на 0,5 % да 2,8122 рубля, а еўра – на 0,44 % да 3,0029 рубля.

Расейскі рубель патаннеў на 0,08 % да 3,7616 беларускага за 100 расейскіх.

Як адзначаюць Banki24.by, долар і еўра падняліся да максімуму за дзесяць месяцаў, а расейскі рубель апусціўся на мінімум амаль за дзевяць з паловаю месяцаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў