Павіншуйце родных і сяброў белсатаўскаю паштоўкаю!


Вядомы беларускі дызайнер і графік Міхал Анемпадыстаў адмыслова для наведнікаў «Belsat.eu» стварыў дзве электронныя паштоўкі.

Паштоўкі з віншаваннямі на трох мовах: па-беларуску, па-польску і па-англійску змешчаныя на нашым сайце ў раздзеле «Мультымедыі». Каб адправіць віншаванне, дастаткова спампаваць паштоўку і адправіць е-мэйлам да асобы, якую хочаце павіншаваць са святамі.

Рэдакцыя «Belsat.eu» віншуе ўсіх гледачоў «Белсату» і наведнікаў нашай старонкі з Калядамі і Новым годам!

Belsat.eu

Стужка навінаў