Узгадайма Плошчу разам!


«Белсат» запрашае на канферэнцыю «Ці Еўропа яшчэ памятае пра Беларусь?».

Сустрэча прысвечаная трэцяй гадавіне падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Менску – мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і яе жорсткага задушэння ўладамі Беларусі.

У ходзе абмеркавання будуць развязвацца наступныя пытанні : палітычная сітуацыя і стан правоў чалавека ў Беларусі, адносіны ЕЗ–Беларусь і салідарнасць міжнароднай супольнасці беларусаў.

На канферэнцыі будуць прысутнічаць:

Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка тэлеканала «Белсат»,

Марэк Мігальскі, дэпутат Еўрапарламенту, чалец дэлегацыі ў сувязях з Беларуссю,

Андрэй Саннікаў, кандыдат на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»,

Наталля Радзіна, галоўны рэдактар сайту «Хартыя’97».

Канферэнцыя будзе праходзіць 18 снежня 2013 (серада) у Варшаўскім універсітэце, у аўдыторыі B «Auditorium Maximum» (Кракаўскае прадмесце, 26/28). Пачатак а 18:30.

Арганізатары сустрэчы: навуковае кола «Ars Politica» ды інтэрнэт-парталы «Усходні карэспандэнт» («Korespondent Wschodni») і «Новая паліталогія» («Nowa Politologia»).

Партнёры ды інфармацыйнае падтрыманне канферэнцыі: сайт «Хартыя’97», грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», часопіс «Новая Усходняя Еўропа» («Nowa Europa Wschodnia»), тэлеканал «Белсат».

К.Р., А.К., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары