Дзяржаўны кіднэпінг?


У нас забралі дзяцей. Пасля звольнілі з працы. Улада маўчыць. Чакаем вердыкту суда. Сумная гісторыя сям’і са Смілавічаў.

«У нас забралі чацвёх прыёмных дзяцей. Мяне звольнілі з працы, пераследуючы за тое, што я адстойваў іхныя правы і інтарэсы». Гэтак пачынаецца ліст Сяргея Кірыловіча, які звярнуўся ў нашу рэдакцыю па дапамогу.

Аўтар ліста піша, што чацвёх ягоных дзяцей забралі працаўнікі службы апекі. У тэлефоннай размове бацька распавёў, што 3 верасня разам з жонкаю ён паехаў ва Украіну, каб набыць дзецям цёплыя рэчы.



Дзеці засталіся дома са старэйшым сынам Сяргея. Пра гэта даведаліся працаўнікі апекі ды 7 верасня прыйшлі з падрыхтаванаю пастановаю, у якой было напісана, што Сяргей Кірыловіч звольнены (дэ-факта ён быў прафесійным бацькам). Сяргей падпісаў кантракт, паводле якога ён браў на сябе абавязкі бацькі ды меўся выхоўваць прыёмных дзетак. Праз паездку ва Украіну, дазволу на якую Сяргей з жонкаю не атрымалі, органы апекі і забралі дзяцей. Дамову на апеку над дзецьмі разарвалі.

{movie}Дзеці просяць вярнуць іх бацькам|right|13650{/movie}

Усе чацвёра прыемных дзяцей – дзяўчаткі. Ім ад 10 да 12 гадоў. Першую дзяўчынку сям’я Кірыловічаў узяла да сябе 8,5 гадоў таму. І за гэты час у іхны бок не прагучала ніводнага дрэннага слова, піша аўтар ліста.



«Я ім проста надакучыў са сваймі патрабаваннямі, вось яны мяне і звольнілі ды забралі дзетак», – распавядае Сяргей.



У хуткім часе на нашай старонцы з’явіцца працяг гэтай гісторыі.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў