Віталь Клічко: Краіна мусіць «перазагрузіцца»


«Яшчэ раз падкрэсліваю, страйк мусіць быць мірны», – распавёў «Белсату» пра далейшыя планы пратэстоўцаў у Кіеве лідар украінскай партыі УДАР Віталь Клічко.

{movie}Віталь Клічко: Краіна мусіць «перазагрузіцца» |right|13607{/movie}

Сваю пазіцыю пратэстоўцы мусяць адстойваць выключна мірным шляхам, перакананы спартовец і палітык: «Мы выкажам нашыя патрабаванні. Нас будзе стаяць тысяча, сто тысячаў, мільён… Краіна мусіць «перазагрузіцца».

Пакуль мірны характар кіеўскіх пратэстаў захоўваецца. Далейшая сітуацыя залежыць ад таго, ці будуць правакацыі з боку ўладаў. Лідар краіны Віктар Януковіч з’ехаў з візітам у Кітай, таму пратэстоўцы не выключаюць, што сітуацыя з разгонам дэманстрантаў паўторыцца – як гэта было апошнім разам, калі Януковіч быў у Вільні.

АЗ, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў