«На Захад без візаў? Мусіце кантраляваць межы»


Што трэба зрабіць, каб беларусы маглі выязджаць у краіны Шэнгену без візаў? У адмысловым выданьні праграмы «ПраСвет», прысвечаным саміту «Усходняга партнёрства», – эксклюзіўнае інтэрв’ю міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага.

{movie}Сікорскі: «На Захад без візаў? Мусіце кантраляваць межы»|right|13599{/movie}

– Спадар міністр, Еўрапейская камісія прапаноўвае адмяніць візы для грамадзянаў Малдовы. Ці рэальна зрабіць такі ж самы крок адносна грамадзянаў Беларусі?

– Можна. Польшча выдае вельмі шмат шэнгенскіх візаў у Беларусі. Польшча выйшла з ініцыятываю, падпісала і ратыфікавала Дамову пра Малы памежны рух з Беларуссю. Але каб адмяніць візы ў Шэнген, трэба выканаць чатыры ўмовы: трэба кантраляваць межы, мець дамовы аб рэадмісіі, біяметрычныя пашпарты і іх базу звестак.

– Беларусь не стала паўнавартаснаю ўдзельніцаю «Усходняга партнёрства». Якія ўмовы мусіць выканаць Менск, каб быць такім жа ўдзельнікам «Партнёрства», як, напрыклад, Азербайджан – дарэчы, таксама далёка не дэмакратычная дзяржава, таксама ёсць палітычныя вязні…

– Беларусы – еўрапейская нацыя. Беларусы запрошаныя ва «Усходняе партнёрства» як паўнавартасная краіна. Але гэта сама Беларусь вырашае, у якіх элементах яна жадае ўдзельнічаць, у якіх – не гатовая браць удзелу.

– Яшчэ адно пытанне – у справе Украіны. Ці вызваленне Юліі Цімашэнкі ўсё яшчэ застаецца ключом да падпісання Дамовы аб асацыяцыі? Ці гэтае патрабаванне сыходзіць на другі план?

– Сама Юлія Цімашэнка заклікала падпісаць гэтую дамову. Гэтага жадаюць і ўкраінцы. Еўразвяз гатовы падпісаць Дамову аб асацыяцыі, але, на жаль, прэзідэнт Януковіч прыняў іншае рашэнне.

Гутарыў Зміцер Гурневіч

belsat.eu

Стужка навінаў