Раніцаю ўрад, увечары Майдан


А 10-й гадзіне паводле беларускага часу ля ўкраінскага ўраду распачалося пікетаванне. Удзельнікі Еўрамайдану ў Кіеве, а таксама ў іншых гарадах Украіны патрабуюць ад ураду падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўразвязам.

Удзельнікаў праеўрапейскіх масавых акцыяў падтрымала былая прэм’ерка Украіны Юлія Цімашэнка. На знак падтрымання пратэстоўцаў Цімашэнка абвесціла галадоўку і таксама патрабуе ад украінскага ўраду падпісання дамовы аб асацыяцыі. «Я радая, што сотні тысячаў людзей выйшлі на плошчы, каб не дазволіць кіроўнай мафіі забіць наш еўрапейскі выбар», – напісала былая прэм’ерка ў сваім звароце, які яна перадала з харкаўскага турэмнага шпіталю.

На вечар у цэнтры Кіева запланаваныя чарговыя масавыя акцыі на Майдане Незалежнасці ды Еўрапейскай плошчы.

Падрабязней аб прычынах хвалі пратэстаў ва Украіне глядзіце ў матэрыяле Аркадзя Несцярэнкі.

{movie} Еўрамайдан (25.11.2013)|right|13466{/movie}

AНЛАЙН УКЛЮЧЭННІ З КІЕВА

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў