Выстава са смакам Індыі (ФОТА)


Сёння ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрываецца фатаграфічны праект Алесі Філіпавай «Масала».

Масала – гэта гарбата са спецыямі. У гэтым напоі захоўваецца традыцыйны смак Індыі. Мясцовыя называюць яго вельмі проста і зразумела: чай. У большасці рэцэптаў выкарыстоўваецца адзін або некалькі з наступных відаў спецыяў: кардамон, карыца, імберац, насенне фенхелю, чорны перац і гваздзік. Традыцыйная індыйская гарбата масала – ідэальны зімовы напой. Таму выстава і ладзіцца ў перыяд шэрасці ды зацішша беларускай прыроды, перад зімою.

Паводле аўтаркі выставы Алесі Філіпавай, ёй хацелася б, каб людзі «выйшлі з сацыяльна навязанага матэрыялістычна накіраванага мыслення і праз кадры і тых асобаў, якія на іх адлюстраваныя, задумаліся, што не новы «iPhone» або «Фольксваген» робяць чалавека шчаслівым. Прастата і шчырасць маюць рэальны кошт у гэтым свеце».

Выстава будзе працаваць да 11 студзеня 2014 года.

Ю.В., паводле БелаПАН, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары