Адны з найбяднейшых у Еўропе – беларусы


Паводле апошніх даследаванняў міжнароднай маркетынгавай кампаніі GfK, жыхары нашай краіны маюць магчымасць выдаткоўваць у пяць разоў менш сродкаў, чым шараговыя еўрапейцы. У рэйтынгу пакупніцкай здольнасці сярод насельнікаў сарака дзвюх краінаў мы апынуліся ў тройцы самых бедных.

{movie}Рэйтынг гаманцоў|right|13283{/movie}

У Беларусі гадавы пакупніцкі індэкс роўны € 2,329 тыс. Разам з намі ў тройку найбяднейшых трапілі жыхары суседняй Украіны (€ 2,206 тыс.) ды Малдовы (€ 1,284 тыс.). Сярэдні ж пакупніцкі паказнік для Еўропы складае амаль € 13 тыс. за год на аднаго жыхара.

Пакупніцкая здольнасць адлюстроўвае сярэднюю колькасць грашовых сродкаў, атрыманых за год кожным жыхаром краіны пасля выплаты падаткаў. Спажывецкі бюджэт, як правіла, размяркоўваецца на набыццё прадуктаў харчавання, транспарт, камунальныя паслугі, вандроўкі ды іншае.

Як высветлілася, найбольшаю колькасцю сродкаў на гэтыя штодзённыя патрэбы валодаюць жыхары Ліхтэнштэйну (€ 58,844 тыс.), што ў 4,5 разу больш за сярэднееўрапейскае значэнне. Тройку найлепшых рэйтынгу таксама дапоўнілі Швейцарыя (€ 36,351 тыс.) і Нарвегія (€ 31,707 тыс.).

GfK – нямецкая маркетынгавая кампанія, адна з найбуйнейшых у свеце. Таксама найстарэйшы інстытут у Еўропе, які праводзіць усе віды сацыялагічных і маркетынгавых даследаванняў.

Вольга Саўле, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў