Зянон Пазняк згодны, што кожны расейскамоўны – у войску акупанта


Словы лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ (КХП-БНФ) Зянона Пазняка зачыталі падчас мітынгу ў Лошыцкім яры.

Пазняк, які перабывае ў вымушанай эміграцыі, падкрэсліў сакральнае значэнне Дня памяці продкаў Дзяды. У гэты дзень, перакананы ён, трэба гаварыць «толькі праўду – праўду нашай барацьбы за свае каштоўнасці і свабоду».

{movie}Юры Беленькі: Калі ты гаворыш па-расейску — ты ў войску акупанта |right|13272{/movie}Старшыня КХП-БНФ падтрымаў выказванне свайго намесніка Юрася Беленькага, якое прагучала тыдзень таму падчас мітынгу ў Курапатах і выклікала рэзананс у беларускім грамадстве. Заклікаючы моладзь размаўляць па-беларуску, Беленькі тады, у прыватнасці, заявіў: «Памятай, калі ты размаўляеш па-расейску, ты ў акупацыйнай арміі, страляеш у свой народ».

Як лічыць Пазняк, Беленькі назваў рэчы сваймі імёнамі. «Ужо 200 гадоў Расея знішчае беларускую мову. Як толькі яна гаворыць пра яе, у яе пачынаецца істэрыя. Яна разумее, што калі ёй удасца выбіць з беларусаў іх мову, то знікне і беларуская нацыя», – адзначаецца ў прывітанні Пазняка.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў