Масква накіравала запыт аб экстрадыцыі дырэктара «Уралкалію»


Генпракуратура накіравала ў Менск запыт аб экстрадыцыі ў Расею генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера, паведамляе інфармацыйнае агенцтва IAR.



Са жніўня топ-менеджар кампаніі застаецца ў руках беларускіх следчых органаў. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Баўмгертнеру пагражае да 10 гадоў зняволення.

Цяпер гендырэктар «Уралкалію» – у Менску, пад хатнім арыштам. У кастрычніку Аляксандр Лукашэнка абвесціў, што Баўмгертнера выдадуць пры ўмове кампенсавання стратаў, нанесеных ягонаю дзейнасцю. Паводле Лукашэнкі, кошт вызвалення Баўмгертнера мае скласці ад 1,5 да 2 млрд долараў.



Колькі каштуе Уладзіслаў Баумгертнер?
Глядзіце ТУТ!

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў