«Ultra-Music» адзначыў сваё дзесяцігоддзе канцэртным шаленствам


Да шаленства танчылі на вечарыне, зладжанай парталам «Ultra-Music.com» з нагоды ўласнага 10-цігоддзя. Вялікі канцэрт прайшоў у клубе «Re:Publik».

{movie}«Ultra-Music» адзначыў сваё дзесяцігоддзе канцэртным шаленствам|right|13172{/movie}

«Гэта проста святкаванне Дня нашага нараджэння. Мы проста хочам адпачыць, хочам, каб людзі тут адпачылі, патанчылі, паслухалі добрую музыку. Мы нават да канца не ведаем, як будуць падзеі развівацца, бо ніякай драматургіі мы не прапісвалі. Будзе шмат экспромту і, спадзяюся, шмат сюрпрызаў», – адзначыў кіраўнік «Ultra-Music» Вячаслаў Радзівонаў.

Кожны з выступоўцаў падрыхтаваў асаблівую праграму. Гурт «Nizkiz» замацаваў свае прэтэнзіі на тое, каб звацца дэбютам года ў беларускай музыцы. Пасля доўгай адсутнасці на сцэну вярнуўся гурт «Лялькі», які паспелі ўжо трохі забыць. Свае найлепшыя песні выканаў «Neuro Dubel». Свой сюрпрыз падрыхтавала каманда «Clover Club».

«Сёння мы прэзентуем сваё дэбютнае відэа. Мы знялі кліп і сёння пакажам яго ўсім. Дзякуючы шмат у чым рэдакцыі «Ultra-Music» у нас гэты кліп атрымаўся. І яшчэ зайграем дзве новыя песні», – адкрыла сакрэт вакалістка гурта Вольга Цяшкевіч.

«Ultra-Music» выйдзе ў оф-лайн праз некалькі месяцаў. У пачатку наступнага года партал правядзе сваю ўласную музычную прэмію, на якой узнагародзіць найлепшых беларускіх музыкаў 2013-га года.

Іншыя тэмы: Унікальныя экспанаты з выселенай вёскі Свяцк на Браншчыне паказалі ў філіяле Веткаўскага музею ў Гомлі. Беларускамоўны гурт з Польшчы «Ilo&friends» даў камерны сольны канцэрт у Менску. Вынікі першай у гісторыі прэміі «YouTube Music Awards»: званне «Артыст года» карыстальнікі рэсурсу аддалі Эмінэму.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў