Соні з «P.O.D.»: “Калі б мы маглі, прыязджалі б сюды прынамсі двойчы на год”


Соні з «P.O.D.»: “Калі б мы маглі, прыязджалі б сюды прынамсі двойчы на год”.

Амерыканскі нью-метал жыўцом прагучаў для тысячы беларускіх фанатаў. У клубе “Рэпаблік” выступілі “P.O.D.” і “Drowning Pool”. Гэта першы выступ абедзвюх камандаў у Беларусі.

СОНІ, ВАКАЛІСТ «P.O.D.»: “Мы б прыязджалі сюды настолькі часта, як бы змаглі. Але нам спатрэбіўся 21 год, каб даехаць сюды. Гэта залежыць ад прадзюсераў – гэта бізнес. Калі б гэта залежала ад нас, мы б прыязджалі сюды прынамсі двойчы на год”.

“P.O.D.” выканалі свае самыя вядомыя песні. Музыкі з Сан-Дыеґа, вядомыя сваёй прахрысціянскаю пазіцыяй, эфектна прызнаваліся ў любові да публікі.



СОНІ, ВАКАЛІСТ «P.O.D.»:
“Адзіная прычына, чаму я займаюся музыкаю, – гэта жаданне натхніць людзей. Музыка – гэта ўніверсальная мова. Для нас гэта мова любові. Я чалавек веры, я хачу, каб людзі ведалі, што ў гэтым свеце ёсць надзея. Бог – гэта любоў, ён любіць усіх”.

{movie}У клубе “Рэпаблік” выступілі “P.O.D.” і “Drowning Pool”|right|12939{/movie}

На разагрэве ж у амерыканскіх камандаў выступілі беларусы, што працуюць у Маскве, – гурт “Nuteki”.

Самыя актыўныя фанаты ўладальнікаў плацінавага альбому “P.O.D.” і “Drowning Pool”, дэбютны сінгл якіх калісьці стаў “залатым”, паехалі за сваймі кумірамі ў Кіеў – сёння музыкі граюць там.

Іншыя тэмы выдання: Мастакі ды скульптары з усяго свету сабраліся на арт-кірмашы «Frieze» у Лондане. Агляд фільмаў, што выходзяць у пракат. Графіцісты размалёўваюць будынкі ў Гомлі.

{movie}Агляд падзеяў культуры (17.10.2013)|right|12938{/movie}

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў