16 гадоў таму знік Зміцер Завадскі. Глядзіце фільм «Белсату» пра знікненне журналіста

video

Архіўнае фота Змітра Завадскага

Адказу на пытанне, што з ім сталася, усцяж няма. Роўна 16 гадоў таму аўтамабіль журналіста знайшлі на паркоўцы лётнішча «Менск-2».

У выкраданні Завадскага абвінавацілі афіцэраў спецпадраздзялення «Алмаз» Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка. Яны атрымалі пажыццёвае зняволенне. Курсанту Акадэміі МУС Аляксею Гузу далі 25 гадоў пазбаўлення волі, а Сяргея Савушкіна з трыма судзімасцямі, які цяпер ужо на волі, асудзілі тады на 12 гадоў.

Суды над імі праходзілі ў закрытым парадку, таму доказы віны асуджаных не выйшлі за сцены суда. Абвінавачаныя сваёй віны не прызналі, а цела журналіста гэтак і не знайшлі.

Фільм «Белсату» «Банда» пра знікненне журналіста і лёсы выкрадзеных лідараў апазіцыі

Справу Завадскага прыпынілі 10 гадоў таму, аднак паводле незалежнага расследавання, перад судом паўсталі шараговыя выканаўцы. У якасці арганізатараў называлі былога старшыню Савету бяспекі Віктара Шэймана, МУС Юрыя Сівакова і экс-камандзіра спецыяльнага аддзелу хуткага рэагавання Дзмітрыя Паўлічэнку. Усім ім забаронены ўезд у ЗША і краіны ЕЗ.

У 1999–2000 гг. у выніку дзейнасці так званага «Эскадрону смерці», які па-крымінальнаму распраўляўся з апанентамі ўладаў, акрамя журналіста «ОРТ» і некалі асабістага аператара Лукашэнкі ў Беларусі зніклі: першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнесовец і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС Юрый Захаранка.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары