Нямеччына прыпыніла сертыфікацыю «Паўночнай плыні – 2»


Нямецкі рэгулятар часова прыпыніў працэдуру сертыфікацыі газаправоду «Паўночная плынь – 2». Пра гэта паведамляе Федэральнае сеткавае агенцтва Нямеччыны.

Працаўнік расейскага «Газпрома».
Фота: ua.news

Пасля дэталёвага вывучэння дакументаў Федэральнае сеткавае агенцтва прыйшло да высновы, што сертыфікацыя аператара лініі «Паўночная плынь – 2» магчымая толькі ў тым выпадку, калі аператар арганізаваны ў арганізацыйна-прававой форме ў адпаведнасці з заканадаўствам Германіі.

Кампанія «Nord Stream 2 AG», штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Швейцарыі, вырашыла не пераўтвараць існую кампанію, а заснаваць даччыную кампанію паводле заканадаўства Нямеччыны толькі для нямецкай часткі лініі. Гэтае даччынае прадпрыемства стане ўладальнікам і аператарам нямецкага ўчастка газаправоду. Сама даччыная кампанія павінна тады адпавядаць патрабаванням Закона аб энергетыцы для незалежнага аператара транспартнай сеткі.

Працэс сертыфікацыі прыпынены да таго часу, пакуль перадача асноўных актываў і чалавечых рэсурсаў даччынай кампаніі не будзе завершана, і Федэральнае сеткавае агенцтва зможа праверыць новыя дакументы даччынай кампаніі ў якасці новага заяўніка. Калі патрабаванні будуць выкананыя, Федэральнае сеткавае агенцтва можа працягнуць разгляд на працягу астатняга чатырохмесячнага перыяду, прадугледжанага законам, падрыхтаваць праект рашэння і накіраваць яго ў Еўракамісію для каментароў.

Аб’ектыў
Газавы шантаж ад Расеі
2021.09.15 23:29

Нагадаем, што сёлета цана на газ у Еўропе пабіла ўсе магчымыя рэкорды. Нябачны дагэтуль ажыятаж на рынку блакітнага паліва адбываецца на фоне спрэчак унутры Еўразвязу вакол сертыфікацыі ды запуску расейскага газаправоду «Паўночная плынь – 2». І гэта зусім не выпадковасць, цвердзяць апытаныя намі эксперты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў