Кіраўнік МЗС Францыі: Мы не пагодзімся з жорсткімі рэпрэсіямі рэжыму


Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з міністрам замежных справаў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыянам.

У размове з кіраўніком МЗС Францыі Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што нельга дапусціць гандлю палітычнымі вязнямі, усе зняволеныя з палітычных матываў павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя. Яна лічыць, што трэба працягваць дыпламатычную ізаляцыю рэжыму і пры гэтым дапамагаць беларускаму грамадству (адзін з магчымых крокаў – спрашчэнне візавых працэдураў), паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.

Міністр Ле Дрыян заявіў, што Францыя падтрымлівае ўвядзенне новых санкцыяў супраць рэжыму. Таксама, паводле міністра, Францыя працягне падтрымліваць грамадзянскую супольнасць.

Пасля сустрэчы Ле Дрыян апублікаваў у Twitter заяву, у якой выказаў салідарнасць з беларускім народам:

«Мы не пагодзімся з жорсткімі рэпрэсіямі рэжыму або актамі дэстабілізацыі супраць нашых еўрапейскіх партнёраў».

Hавiны
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у Беларусі могілкавы спакой
2021.09.11 09:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў