Каля Мікашэвічаў для турыстаў адкрыюць кар'ер


Завод «Граніт» каля Мікашэвічаў анансуе, што з 18 ліпеня можна будзе наведаць прамысловы карʼер.

Музей «Граніт».
Фота: granit.by

З 18 ліпеня завод «Граніт» каля Мікашэвічаў адновіць экскурсіі для турыстаў.

Дасяжным для наведнікаў стане таксама карʼер, які лічыцца адным з самых вялікіх у адкрытым горным выпрацоўванні. Глыбіня карʼеру складае 150 метраў, даўжыня – 2760 метраў і шырыня больш 1700 метраў.

Музей «Граніт».
Фота: granit.by

Музей «Граніт» будзе працаваць з аўторка да пятніцы. Кошт білета на наведванне карʼеру складае 17 рублёў для дарослых. Існуе магчымасць таксама нават пакатацца на «БелАЗе». Праўда, такая паслуга каштуе 300 рублёў для аднаго чалавека.

ВІДЭА
Ва Ушачах улады падарвалі гістарычны млын. У планах – і іншыя помнікі мінуўшчыны
2023.07.16 15:39

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў