Палітвязень Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў – яго вярнулі ў калонію № 11


Пра тое, што Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў і быў этапаваны з Воршы ў папраўчую калонію № 11 у Ваўкавыску, паведаміла на сваёй старонцы ў «Facebook» ягоная жонка Святлана.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021.
Фота: Белсат

«Павел Вінаградаў вылечыўся ад сухотаў і паехаў назад у ПК-11», – напісала Святлана Вінаградава.

28 ліпеня палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў аршанскую папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца вязні, хворыя на актыўную форму сухотаў. Па прыбыцці ў Воршу палітвязня на месяц кінулі ў штрафны ізалятар (ШІЗА), а  пасля на паўгода перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты. У турме Павел Вінаградаў схуднеў на 36 кілаграмаў.

Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года, абвінавацілі паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). 16 сакавіка 2022 года палітычнаму вязню прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

На 16 лютага палітычнымі вязнямі ў Беларусі былі прызнаныя 1448 асобаў.

Аналітыка
Адкрыць турэмныя дзверы: як вызваліць беларускіх палітвязняў
2023.02.05 07:42

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў