У Белгідрамет перадаюць, што 16 студзеня на дарогах Беларусі захаваецца галалёдзіца. Аб’яўлены другі ўзровень небяспекі.
МНС папярэджвае аб цяжкасці руху транспарту і павелічэнні верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў.
У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе невялікі снег.
Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература паветра ад мінус 4 да 2 градусаў цяпла.
Заўтра і паслязаўтра тэмпература паветра будзе трымацца ад мінус 8 градусаў уначы да 3 градусаў цяпла днём. Таксама паведамляецца аб узмацненні ветру парывамі да 15-20 м/с, днём месцамі да 25-28 м/с.
АД, belsat.eu