Арыштавалі намесніка старшыні «Белнафтахіму»


Паводле Следчага камітэту, адзін з кіраўнікоў «Белнафтахіму» атрымаў хабар $ 19 000.

Згодна са звесткамі аддзелу інфармацыі ды сувязі з грамадскасцю Следчага камітэту Беларусі, галоўнае ўпраўленне барацьбы з арганізаванаю злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала падазраванага пасля атрымання чарговай часткі хабару «ад прадстаўніка адной з юрыдычных асобаў за вырашэнне пытання аб узгадненні аб’ёмаў перапрацоўвання спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрну».

Намесніка старшыні арыштавалі проста ў ягоным кабінеце.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў