Сёрфінг па-сабачаму


Экстрэмальныя віды спорту вабяць не толькі людзей, але часам і… нашых гадаванцаў. І калі сёрфінгам у выкананні чалавека нікога не здзівіш, уявіць сабе сабаку, які на дошцы ўтаймоўвае хвалю, няпроста. І тым не менш…
{movie}Сёрфінг па-сабачаму (01.10.2013)|right|12723{/movie}
У каліфарнійскім горадзе Гантынгтан-Біч пра сабачы сёрфінг не толькі ведаюць, тут нават арганізоўваюць адмысловыя спаборніцтвы. Сёлета ў пятым з ліку конкурсе «Surf City Surf Dog» 40 сабакаў самых розных пародаў і памераў змагаліся за званне найлепшага скаральніка хваляў. Паводле мясцовых жыхароў, сабачы сёрфінг тут стаў такі папулярны, што ў заалагічных крамах пачалі продаж адмысловага рыштунку.

Алесь Яшчанка, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў