За кашульку са Статкевічам – штраф Br 2 млн


Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў штрафы журналістам і тэхнічным працаўнікам сайту «Serabranka.by», якія выйшлі на спартовыя спаборніцтвы ў кашульках з партрэтам Статкевіча. Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні парадку правядзення пікетаванняў.

У суботу працаўнікі сайту «Serabranka.by» Яўген Напорка, Максім Дубоўскі, Кірыл Жываловіч і Андрэй Вісловіч вырашылі ўзяць удзел у Кубку выкліку – адкрытай спартовай імпрэзе. Аднак трапілі ў пастарунак – іхнія кашулі не спадабаліся працаўнікам АМАПу.

{movie}Жываловіч: Трэба патрабаваць вызвалення Статкевіча ды іншых палітвязняў|right|12692{/movie}

«У сённяшніх умовах толькі жорсткія патрабаванні да ўладаў Беларусі з усіх бакоў здольныя зрабіць першы крок да вольнай Беларусі. Трэба патрабаваць ва ўладаў вызвалення без усялякіх умоваў Статкевіча і ўсіх палітвязняў, інакш мы і надалей будзем сустракацца ў такіх абставінах: ля будынкаў судоў – і нам будуць указваць, у якіх кашулях і якіх кальсонах нам хадзіць», – заявіў “Белсату” перад разглядам справы Кірыл Жываловіч.

У Цэнтральным РУУСе ў суботу затрыманыя правялі каля 5 гадзінаў. У дачыненні працаўнікоў сайту «Serabranka.by» склалі пратаколы, у якіх гаворыцца аб іхным «удзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, падчас якога яны стаялі перад сцэнаю і людзьмі, апрануўшы майкі з партрэтам». З пастарунку выпусцілі толькі Кірыла Жываловіча, іншых затрыманых адправілі ў ізалятар.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў