Беларускія рок-зоркі выступілі ў суправаджэнні аркестру


Незалежныя музыкі выступілі разам з аркестрам. Гэткі сюрпрыз для слухачоў падрыхтавала студыя «Осмас», якая адзначыла свой 10-гадовы юбілей у менскім клубе «Мулен Руж».

{movie}Беларускія рок-зоркі выступілі ў суправаджэнні аркестру |right|12653{/movie}

«Аркестр Аляксандра Ліпніцкага нясе функцыю аднаўлення той музычнай атмасферы, якая была зробленая на міксах», – патлумачыў кіраўнік студыі «Осмас» і арганізатар канцэрту Павел Юрцэвіч.

У якасці салістаў аркестру сябе паспрабавалі Міхей Насарогаў, Аляксандр Памідораў, Дзмітрый Дольнік з гурта «The UNB», Бенька са «Срэбным вяселлем» і Юрый Навумаў з «Neuro Dubel». Кожнаму выканаўцу гэткі эксперымент відавочна прыйшоўся даспадобы.

«Мне падаецца, што гэта атрымалася – Паша пастараўся на славу. Апрануў мяне ў форму афіцыянта. Для мяне гэта было, як нібы першы раз выйсці на сцэну, мне было страшна насамрэч», – падзяліўся ўражаннямі вакаліст «Neuro Dubel» Юрый Навумаў.

Тое, што адбылося гэтым вечарам у «Мулен Руж», можа больш ніколі не паўтарыцца, кажуць арганізатары. Затое запіс канцэрту выдадуць на DVD.

Іншыя тэмы: Выстава «Таямнічая сіла крыжа» адкрылася ў гарадзенскім Музеі гісторыі рэлігіі. Настаўніца з Беластоку атрымала срэбны крыж заслугі прэзідэнта Польшчы за падтрыманне культуры беларускай меншасці. У Горадні прэзентавалі кнігу гісторыка Юрыя Гардзеева «Тапанімія старажытнай Гародні ХІІ-ХVІІІ». Менскі гурт «Open Space» зняў рамантычны кліп на расейскай мове.

{movie}Агляд падзеяў культуры (27.09.2013) |right|12651{/movie}

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

Стужка навінаў