Ад выбараў да выбараў


Як студэнты жывуць «ад сесіі да сесіі», гэтак жа і некаторыя палітыкі жывуць ад выбараў да выбараў. Пра выбары – пра тое, ці ёсць яны ў нас, ці няма, што з гэтымі выбарамі рабіць. У «Размове Мацкевіча» – гутарка з адным з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктарам Карнеенкам.

{movie}”Размова Мацкевіча”: Ад выбараў да выбараў|right|12631{/movie}

Паводле палітыка, для сённяшніх уладаў Беларусі выбары існуюць як шоу ўсенароднага падтрымання. «Для апазіцыі ж выбары існуюць як палітычны каляндар, якога ўлады «не аб’едуць», – гаворыць госць праграмы.

А чым ёсць выбары для… выбарца? Магчымасць волевыяўлення, прасоўвання грамадскіх інтарэсаў ці – свята з таннымі алкагольнымі напоямі ды закускамі? Як вярнуць беларускім выбарцам – выбары? Глядзіце «Размову Мацкевіча» з Віктарам Карнеенкам.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў