Містычная лірыка ад «Ляпісаў»


«Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў кліп на песню «Месяц» – трэк з першай цалкам беларускамоўнай кружэлкі «Грай».

{movie}Месяц|right|12584{/movie}

«Месяц» – новая праца ўкраінскага кліпмэйкера Аляксандра Сцекаленкі, які супрацоўнічае з «Ляпісамі» з 2011 года. Відэа здымалася ў жніўні 2013-га ў лесе пад Кіевам. Паводле Сяргея Міхалка, новы кліп – гэта алюзія на ўсходнееўрапейскія казкі ды фільмы ягоных улюбёных рэжысёраў.

«Было вельмі цікава апынуцца ў свеце, чымсьці падобным да фільмаў Тэры Гільяма або Тыма Бэртана», – кажа выданню Міхалок.

Жывая прэзентацыя новага трэку ад «Ляпісаў» адбудзецца падчас канцэрту ў Вільні (30 лістапада, «Siemens Arena»). Зборнік «Грай» таксама з’явіцца на CD, вініле і ў фірменным mp3-плэеры «Lyapis Crew».

ЮВ, rollingstone.ru, belsat.eu

Стужка навінаў