Моднік Лукашэнка


Аляксандр Лукашэнка настойліва раіць беларусам “не цягнуць з Еўразвязу барахла”, а набываць айчынную прадукцыю. Аднак пры гэтым сам кіраўнік не спяшаецца насіць камінтэрнаўскі пінжак. Інтэрнэт-выданне “Салідарнасць” прывяло некалькі прыкладаў улюбёных тавараў прэзідэнта Беларусі.

{movie}Моднік Лукашэнка|right|12390{/movie}

Аляксандр Лукашэнка даволі часта фарсіць у прадукцыі замежных вытворцаў. Ён прыхільнік буціка “Карнэліяні”, у якім таксама адзяваюцца Джордж Клуні ды Мэл Гібсан. У самы разгар эканамічнага крызісу ў жніўні 2011-га ён з’явіўся ў пола гэтай маркі за 766 000 рублёў. У байцы ад вядомай фірмы “Найк” Лукашэнка касіў траву. Ёсць у прэзідэнта і рэмень ад “Эрмэс”. Яго кошт ацэньваюць на 1000 долараў. Улюбёны ж аксесуар Лукашэнкі – швейцарскі гадзіннік “Патэк Філіп” – каштуе амаль 17 000 долараў.

Дар’я Румянцава, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў