Пенсійны эксперымент


З новага года працоўныя пенсіі будуць выплочваць толькі тым, хто мае за плячыма не менш за 10 гадоў легальнага працаўладкавання. Адпаведны ўказ кіраўнік краіны падпісаў 2 дні таму, сёння пастанову апублікаваў Нацыянальны прававы партал. Навіна падзяліла меркаванні беларусаў.

{movie} Пенсійны эксперымент|right|12358{/movie}

АПЫТАННЕ, МЕНСК:“Працоўны стаж ні ў якім выпадку нельга павышаць”. “Большасць працуе ў нас усё жыццё, гэта не прынцыпова – 5 ці 10 гадоў”. “Я нармальна да гэтага стаўлюся, нехта працуе, а нехта не, а пенсію атрымлівае кожны”.
“Гэта вельмі кепска, колькі трэба працаваць, каб зарабіць на гэтую пенсію”.

Тыя, хто не зможа пацвердзіць, што не менш за 10 гадоў сплочвалі падаткі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, змогуць разлічваць толькі на мінімальную сацыяльную пенсію паводле ўзросту, якая цяпер складае ўсяго 256 з паловаю тысяч рублёў. Перадусім гэты крок з боку ўладаў сведчыць адсутнасць грошай у бюджэце –мяркуюць эксперты.

АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, СТАРШЫНЯ КАНГРЭСУ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ: “Дэмаграфія пагаршаецца, усё больш і больш людзей сыходзіць на пенсію і, канечне, калі адсекчы вялікую сацыяльную групу людзей, тым, што цяпер трэба мець 10 гадоў стажу замест 5. Размова можа весціся пра колькасць будучых пенсіянераў, якая вымяраецца ў дзясятках і сотнях тысяч”.

Апроч ашчаджэння бюджэтных выдаткаў, павышэнне мінімальнай працоўнай планкі мусіць стымуляваць уладкавацца на легальную працу тых, хто працягвае атрымліваць заробак у канвертах, альбо ездзіць на часовую працу за мяжу. Паводле падлікаў ураду ў краіне амаль паўмільёна жыве паводле шэрай схемы. Яшчэ ў сярэдзіне ліпеня прэм’ер Мясніковіч агучыў адпаведныя лічбы.

МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР БЕЛАРУСІ: “Прыблізна 445 тысяч асобаў працаздольнага насельніцтва ў Беларусі нідзе не працуюць, а значыць – не робяць ніякага ўнёску ў развіццё эканомікі. сітуацыю трэба выпраўляць. адзін са спосабаў – увядзенне падатку з непрацоўных”.

Пры гэтым крокаў у бок пенсійнай рэформы дагэтуль няма, і частка спецыяльнасцяў, напрыклад, праграмісты, якія займаюцца фрылансам, то бок шукаюць працу самастойна і працуюць адначасова на некалькіх працадаўцаў фактычна выведзеныя з легальнага поля. Цяпер немагчыма самастойна зарабіць на пенсію, адлічваючы ў пенсійны фонд.

АЛЯКСАНДР ЯРАШУК, СТАРШЫНЯ КАНГРЭСУ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПРАФСАЮЗАЎ: “Гэта не абавязкова тыя туняядцы, якіх мае на ўвазе дзяржава. Ніхто ў цывілізаваным свеце ўжо так не кажа. Гэта не дапушчальны захад. І зноў такі, мы адзіная краіна, якая не адважылася да пенсійнай рэформы”.

Улады самыя рубяць сук, на якім сядзяць, кажуць адмыслоўцы. Руйнуюць імідж сацыяльнай дзяржавы ды ў перспектыве пазбаўляюцца сваіх апошніх прыхільнікаў – пенсіянераў.

Аркадзь Несцярэнка, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў