Самы вядомы на свеце беларускі металіст завітаў у Менск з канцэртам


https://youtu.be/VQd_J5urJ54

Славуты гітарыст Віктар Смольскі выступіў у Менску. Музыка нарадзіўся і вырас у Беларусі, кар’еру пачаў 20 гадоў таму ў “Песнярах” і стаў самым маладым удзельнікам гэтага калектыву. Потым заснаваў свой гурт “Інспектар”, пэўны час быў гітарыстам у “Бондзе” і “Мроі”. Ужо 20 гадоў Віктар жыве ў Нямеччыне і грае ў вядомай на ўвесь свет мэтал-бандзе “Rage”. На радзіму Смольскі завітаў з вялікім канцэртам упершыню за пяць гадоў.

{movie}Самы вядомы на свеце беларускі металіст завітаў у Менск з канцэртам|right|12266{/movie}

Вельмі прыемна прыязджаць у Менск, у госці – гэта, да жалю, атрымліваецца рэдка. Апошні раз мы былі з “Rage” тут у 2008 годзе, і дагэтуль яшчэ не ўдалося іх прывезці зноў. Я думаю, што гэта здзейсніцца налета. У нас будзе 30-годдзе, і я думаю, што мы абавязкова заедзем у родны Менск зграць канцэрт”, – кажа Віктар Смольскі.

На сцэну менскага клубу “Каёт” Смольскі выйшаў разам з музыкамі з менскага гурта “Attraction”. Яго лідар Аляксандр Кіс, які якраз зладзіў гэты канцэрт, кажа: “Вельмі прыемна граць з прафесіяналам такога ўзроўню. Можна сказаць, што гэта сусветны ўзровень. Гэта мой кумір і завочны настаўнік, у першую чаргу, бо я па ім у дзяцінстве вельмі фанацеў – вучыўся, глядзеў ягоныя ўсе канцэрты, запісы здымаў і навучыўся граць”.

Перад прыездам Віктара Смольскага ў Менск стала вядома, што ягоны інструмент з’явіцца ў экспазіцыі знакамітай сеткі ўстановаў “Hard Rock Cafе”. Дагэтуль у ёй яшчэ не былі прэзентаваныя беларусы і наагул музыкі з постсавецкай прасторы.

Іншыя тэмы: У Музеі Янкі Купалы адкрылася сучасная інтэрактыўная экспазіцыя, на якой дзеці могуць адчуць сябе парашутыстамі. Выстава “Беларусы 1911–1912 гадоў на фотаздымках Ісака Сербава” працуе ў сталічным кінатэатры “Перамога”. У Гомельскім філіяле Веткаўскага музею народнай творчасці дызайнераў з Польшчы вучылі ткаць і апранацца.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец

Глядзі таксама
Каментары