Аднавяскоўцы віншуюць Лукашэнку


Кіраўнік Беларусі адзначае дзень нараджэння – Аляксандру Лукашэнку споўнілася 59 гадоў. Журналісты пабывалі на малой радзіме кіраўніка дзяржавы ды сустрэліся з ягонымі землякамі.

{movie}Аднавяскоўцы віншуюць Лукашэнку|right|12264{/movie}

Аднавяскоўка прэзідэнта Надзея адзначыла, што маленькі Саша ва ўсім дапамагаў маці па гаспадарцы: і карову даіў – усё рабіў, што мог. Ды і стаўшы дарослым, ён «аказаў вялікую дапамогу вёсцы: чыгуначную станцыю зрабіў, дарогі, лазню, краму, святло на вуліцах правёў», – расказала яна.

Са словаў Надзеі, летась Лукашэнка асабіста дапамагаў ёй па гаспадарцы: «Спілаваў сухія галінкі на садовых дрэвах. І яблынька была сухая – спілавалі. Дзякуй яму. І касіць дапамагаў са сваёй аховаю».

Аднавясковец Генадзь распавёў, што Лукашэнка прыязджаў у родную вёску Александрыя-2 не гэтак даўно – 7 ліпеня, на Купалле: «Хадзіў тут. Павітаўся. Дровы сек, касіў. Малайчына».

«Ажыла вёска, вельмі ажыла. Газ у кожным доме, вада, ацяпленне», – сказаў Генадзь. Ён павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння: «Я зычу яму моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, каб не забываў землякоў, часцей прыязджаў. Ён шмат зрабіў для Беларусі. Такіх прэзідэнтаў трэба пашукаць».

Паводле БелаПАН
Відэа – Васіль Сямашка

https://youtu.be/L8T6-3bW3x4

Глядзі таксама
Каментары