Ці чуюць расейскія спажыўцы ў беларускім малацэ калійны прысмак?


https://youtu.be/Gm9eRsD2KM8
Арыштаваць прасцей, чымся адпусціць, як і пачаць вайну прасцей, чымся скончыць. Упершыню паміж дасведчанымі ў розных канфліктах саюзніцкімі дзяржавамі разгарэліся адразу некалькі войнаў – калійная, нафтавая, малочная і нават – агурковая. Ды найбольш гучная – інфармацыйная.

ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:
«У кожнай вайне кожны бок робіць крок на эскалацыю, разлічваючы, што іншы бок спужаецца».

Чарговым, але халастым стрэлам беларускага боку сталася пагроза завесці крымінальную справу супраць галоўнага акцыянера «Уралкалію» Сулеймана Керымава – некалі прыярытэтнага партнёра афіцыйнага Менску.
{movie}Пуцін маўчыць, а Крэмль дзейнічае|right|12252{/movie}
ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:
«Гэта – пагроза дзіцячая. Для таго, каб арыштаваць Керымава, трэба ў Расею з’ездзіць, магчыма, па інтэрпалу яго можна абвесціць у вышук, што, зразумела, створыць для яго пэўныя праблемы пры ягоных паездках за мяжу».

Спакусіцца на дваццаты паводле велічыні ў Расеі гаманец з $ 7 млрд беларускаму боку хочацца, але наўрад ці атрымаецца. Не дапамогуць у гэтым і спекуляцыі: нібы беларускімі рукамі сам Крэмль хоча расправіцца з алігархам. Там і асабліва ў Белым доме з мільярдэрам і сенатарам Керымавым – сябруюць.

СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА:
«Сулейман Керымаў – дастаткова важная фігура для Расеі, бо ён, з аднаго боку, блізкі да прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, з іншага боку – да першага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава. Да Шувалава нават значна бліжэй. Таму ён можа лічыцца бізнесовым і палітычным партнёрам першых кіраўнікоў федэральнага ўраду».

Згаданыя палітыкі першымі заступіліся за арыштаванага калегу Керымава – Уладзіслава Баўмгертнера. Але менавіта маўчанне Крамля спарадзіла чуткі, што правакацыйныя дзеянні ўладаў дазволіў Пуцін.

СТАНІСЛАЎ БЯЛКОЎСКІ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА:
«Пакуль ён чакае, каб праблема вырашылася без яго. Тым больш што Дзмітрый Мядзведзеў і Ігар Шувалаў – таксама высокапастаўленыя афіцыйныя прадстаўнікі Расеі. Але калі гэтая праблема не сыдзе з мёртвай кропкі без яго, ён будзе браць удзел у яе развязанні, у тым ліку і метадамі публічнай рыторыкі».

Вядома ж, калі нападаюць на халопа, то барын не выходзіць з віламі, а спускае ланцуговых сабак. Гэтак, брудная гульня Менску ўжо не прайшла санітарных нормаў Расеі. Спажыўцы ж калійнага прысмаку ў беларускім малацэ не чуюць.

ЖЫХАРЫ МАСКВЫ:
«Мае бацькі любяць беларускія малочныя прадукты, і я з імі за кампанію».
«Хіба што радыяцыя ў Беларусі – больш не знаходжу прычынаў».
«Я думаю, нейкія іншыя матывы – палітычныя!»

Палітычныя ж матывы цягнуць за сабою наступствы эканамічныя. Учора да смятанкі, а сёння ўжо да ўсёй беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расеі з’явіліся прэтэнзіі. Узгадалі Менску і пра двухмільярдны даўжок за бізнес з разбаўляльнікамі ды таксама прыгразілі крымінальнаю справаю беларускім арганізатарам шэрай схемы. У суботу ж заціснуць нафтавую артэрыю. Да будучых стратаў трэба далічыць і ранейшыя. Але ў экспертаў няма пэўнасці, што атрымаецца скампенсаваць хоць бы нанесеную «Уралкаліем» шкоду.

СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ЭКАНАМІЧНЫ АГЛЯДАЛЬНІК:
«Нават калі гэтыя страты і будуць прызнаныя па выніках судовага разбіральніцтва, то судовае разбіральніцтва насамрэч можа зацягнуцца нават не на месяцы, а на гады».

А час – гэта таксама грошы. Нас чакае выплата паловы мільярднага крэдыту, што зацягнулі расейскія бізнесоўцы пад Беларускую калійную кампанію. Свой будынак, варты амаль пяцісот мільярдаў рублёў БКК ужо перадала Банку развіцця. Адчуем і мы вынікі непаступлення ў краіну валюты, бо галоўнае нашае багацце – калій – пакуль не прадаецца. Ужо сёння танней як за Br 9 тыс. долар нідзе не можна было набыць.

Вольга Старасціна, «Аб’ектыў», belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары