Апрача адзення для помнікаў, майткі-вышыванкі і шкарпэткі з нацыянальнымі ўзорамі таксама перасталі быць рэдкасцю.
Украіну ахоплівае новая старая мода. На вуліцах гарадоў з’яўляецца штораз больш людзей у нацыянальных кашулях з народнаю вышыўкаю.
Шырокі распаўсюд набывае не толькі вышытае адзенне, блузкі і кашулі, але нават шкарпэткі і ніжняя бялізна. Такія тавары ахвотна купляюць у Львове замежныя турысты.
Для саміх украінцаў – гэта не толькі нацыянальнае самавыражэнне і святочны строй, а высокі стыль і сучасная мода.
{movie}Ва Украіне не толькі людзі, а нават помнікі – у вышыванках|right|12220{/movie}
У Львове любоў да вышыванак настолькі вялікая, што жыхары гораду пастанавілі ўпрыгожыць імі вулічныя помнікі. Праўда, помнікі атрымалі не нацыянальныя кашулі, а старажытнарымскія тогі, вышытыя ва ўкраінскім стылі. Гэта яшчэ больш падкрэслівае нацыянальны каларыт Львова, хваляцца жыхары гораду.
Падчас нацыянальных святаў Украіны львоўцы часта арганізуюць неафіцыйныя парады вышыванак.
А для некаторых украінцаў калекцыянаванне вышыванак – добрае хобі, і такія людзі гатовыя выдаваць грошы на старыя, рэдкія кашулі, у тым ліку – на іх аднаўленне ці стварэнне якасных копіяў.
ДП, belsat.eu