Міліцыя ўварвалася ў офіс «Гавары праўду!». Затрымалі 30 чалавек


У Менску міліцыянты перапынілі арганізацыйную сустрэчу актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Калі з’явілася міліцыя, у офісе былі каля 30 чалавек.

Намеснік старшыні «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў патлумачыў, што ў першай палове дня ў офісе праводзіліся заняткі для сябраў кампаніі з рэгіёнаў у межах ініцыятывы «Народны рэферэндум».
{movie}Міліцыя ўварвалася ў офіс “Гавары праўду!”. Затрымалі 30 чалавек |right|12173{/movie}
Аднак правядзенню сустрэчы перашкодзіла міліцыя, якая, паводле Дзмітрыева, заблакавала дзверы, нікога не выпускаючы з офісу. Пасля гэтага наведнікаў заняткаў пасадзілі ў аўтазакі і павезлі ў РУУС Кастрычніцкага раёну Менску. Сярод затрыманых – актывісты Наталля Караткевіч і Сяргей Вазняк.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

https://youtu.be/gY-TTXubzRc

Глядзі таксама
Каментары