На вінзаводзе ў Гомлі не спраўляюцца прымаць сыравіну для «пладова-ягаднага»


Каля гомельскага вінзаводу ўтварылася доўгая чарга грузавікоў з яблыкамі, на якую скардзяцца гараджане.

У апошнія дні ў цэнтры Гомля, каля варот вінаробнага заводу, гадзінамі стаяць дзясяткі грузавікоў. Кіроўцы чакаюць, пакуль на прадпрыемстве прымуць груз, а вязуць яны ў Гомель яблыкі, галоўную сыравіну для пладова-ягаднага віна, з усёй вобласці. Гэткая сітуацыя ўзнікае амаль штогод у жніўні-верасні.

Як расказалі кіроўцы, бывае, што да канца дня машыны так і не разгружаюць, таму некаторыя едуць дамоў, а хтосьці начуе проста каля завадской брамы. На заводзе праблемы з прыёмам тавару тлумачаць вялікім патокам грузавікоў з сыравінаю.

Гараджане скардзяцца, што аўтамабілі ствараюць нязручнасці для іншых вадзіцеляў пры руху па вуліцы Рагачоўскай.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары