Дэбютны альбом аднаго з найлепшых гітарыстаў Беларусі. Навіны культуры


Дэбютны альбом “Fretwalk” прэзентаваў Уладзімір Майсюк – нарадзінец Баранавічаў і адзін з найлепшых гітарыстаў Беларусі. Кружэлку ён запісваў у найлепшых студыях ЗША, а мастэрынг – неабходную завяршальную фазу – зрабіў Бэрні Грандмэн, уладальнік прэміі “Грэмі”, вядомы супрацаю з Стывам Ваем.

{movie}Навіны культуры|right|11878{/movie}

УЛАДЗІМІР МАЙСЮК, ГІТАРЫСТ:
“Гэта ўрыўкі майго жыцця – перажыванні, адчуванні, эмоцыі. А стылем – нават не ведаю, бо альбом не дужа жорсткі, не вельмі цяжкі. Я б назваў – хоць такога стылю няма, але цяперз усё змешваецца, – соўл-мелодык-рок”.

Некалькі гадоў таму спадар Майсюк увайшоў у першую сотню конкурсу “Guitar idol” – своеасаблівай “фабрыкі зорак” для гітарыстаў усяго свету. Але прыкметаў зайздрасці з боку беларускіх калегаў ён не заўважае. Прэзентацыю падтрымалі і маладыя перспектыўныя музЫкі, і сапраўдныя майстры. Напрыклад, Уладзімір Ткачэнка, удзельнік залатога складу “Песняроў”.

УЛАДЗІМІР ТКАЧЭНКА, ЗАСЛУЖАНЫ АРТЫСТ БЕЛАРУСІ:
“У нас шмат добрых гітарыстаў заўжды было, пачынаючы яшчэ з 60-х гадоў, такая традыцыя. І ўсё адно, калі сустракаеш добрага гітарыста, заўсёды дзівішся, бо ў нас ніхто нічому не вучыць, кожны сам кінуты ў гэтыя воды – хтосьці выплыве, а хтосьці не. Уладзімір вельмі працаздольны, ён рабацяга”.

Альбом Уладзіміра Майсюка можна набыць у музычных крамах і праз сэрвіс iTunes.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Іншыя навіны: У Магілёве паказалі «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной» Івана Хруцкага. Унікальныя экспанаты старажытнарускага традыцыйнага аблічнага вышывання можна пабачыць у Гомлі. Менскі гурт «2morrow2late» рыхтуе новую кружэлку.

https://youtu.be/jfNTStC6Gp4

Глядзі таксама
Каментары