Беларусь плануе пераарыентаваць 25 % экспарту тэхнікі на рынак Афрыкі да 2030 года. Пра гэта ў эфіры праграмы «Наш час» на тэлеканале ОНТ заявіў міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік.
«Пасля таго як расейскі рынак пакінулі асноўныя дастаўцы тэхнікі, перад намі ставілася заданне запоўніць гэтую нішу. Бо калі б гэта зрабілі не мы, гэта зрабілі б іншыя. Цяпер на нашым прэміяльным рынку канкураваць было б яшчэ складаней. Гэтак, рашаючы гэтую задачу, мы крыху ўпусцілі рынак Далёкай дугі. Але ўжо вынік ёсць», – запэўніў ён.
Міністр станоўча ацаніў пачатак даставак у Зімбабвэ, Нікарагуа:
«Вельмі добра мы рушылі наперад на рынкі Узбекістану. Мы пабудавалі там мультыбрэндавы цэнтр беларускай тэхнікі. Два такія цэнтры дадаткова будуюцца. Вядома, тыя праекты, пра якія казаў прэзідэнт, – гэта Экватарыяльная Гвінея, Нігерыя, Зімбабвэ і шмат якія іншыя краіны Афрыкі. Ставім перад сабою заданне да 2030 года пераарыентаваць 25 % экспарту менавіта на гэты рынак».
Паводле Рагожніка, Экватарыяльная Гвінея разглядае Беларусь як краіну, «якая развяжа паводле аналогіі з Зімбабвэ пытанне сваёй харчовай бяспекі».
Ася Саковіч belsat.eu