Тэлебачанне «Белсат» зарэгістраванае ў Латвіі


Нацыянальная рада электронных медыяў Латвіі (NEPLP) прыняла рашэнне ўключыць тэлебачанне «Белсат» разам з трыма іншымі TVP-каналамі: «Info», «World» і «Vilnius» у спіс аўдыёвізуальных праграмаў, якія могуць рэтрансляваць у Латвіі.

Белсат.
Фота: Белсат

«Наяўнасць тэлебачання «Белсат» важная як з прычыны шматлікіх мігрантаў з Беларусі, так і з прычыны расейскамоўных жыхароў Латвіі, якія складаюць вялікі адсотак насельніцтва краіны», – гаворыцца ў камунікаце TVP.

У траўні 2022 года пачалася трансляцыя «Белсату» ў стандарце лічбавага эфірнага тэлебачання ў Літве. У склад мультыплексу ўваходзяць перадатчыкі ў Вільні, Салечніках і Свянцянах.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў