"Дзяржава для народу". Выбарачна


Вялікі дом, трое дзяцей, іхны бацька ды бабуля – інвалід другой групы. Гэта – сям’я Каспяровічаў са сталічнага завулку Барвяны. Бракуе толькі маці, якая пакінула малых і мужа, ды надзелу зямлі памерам 5 сотак, які некалькі гадоў таму пачалі атрымоўваць мясцовыя жыхары ад уладаў.

Аднак мары сям’і разбівае ўказ кіраўніка краіны “Аб канфіскацыі ды вылучэнні зямельных надзелаў”, згодна з якім Каспяровічы не належаць да тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Справа ў тым, што іхны дом, налічвае дастатковую, паводле законадаўства колькасць метраў, а таму і права на зямельны надзел яны не маюць. Самотны бацька некалькі гадоў спрабуе пераканаць чыноўнікаў, што зямля яму і малым патрэбная не менш, чым суседзям.
{movie}Пастка сацыяльнай дзяржавы |right|11756{/movie}
“Я так разумею, што ёсць чарговы блатны, які прэтэндуе на гэты ўчастак. Ведаю, што Найдэнка тут жыве – гэта сваячка Найдэнкі – былога начальніка Віцебскай абласной міліцыі”. – прыводзіць куды больш верагодную прычыну адмовы з боку чыноўнікаў Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго, бонусныя надзелы ўжо атрымала мясцовая суддзя і бабуля, якая ў доме жыве адна. Самотны ж бацька з трыма сынамі ўсцяж чуе адмовы ў кожнай інстанцыі, а часта і абразлівыя выказванні на свой адрас.

Усемагчымыя інстанцыі адказваюць адпіскамі ды пярэчаць адно адному. Так Менгарвыканкам напісаў, што зямельны ўчастак, які хоча атрымаць Каспяровіч, “пажаранебяспечны”, з-за невыканання пажарных разрываў. Аднак МНС у адказ на зварот бацькі піша, што ў нарматыўных актах увогуле не фігуруе.

“14 гадоў таму я глядзеў, як па тэлебачанні выступаў наш прэзідэнт Лукашэнка. І ён нас заклікаў, давайце, калі ласка нараджайце дзяцей, мы будзем вам дапамагаць”. – кажа Сяргей Каспяровіч.

Звяртаўся шматдзетны бацька і ў адміністрацыю прэзідэнта, аднак там яго амаль не арыштавалі. Калі той спаслаўся на выступ кіраўніка краіны, заведучы канцэлярыі заявіў, што гэта не мае аніякага значэння. Пасля прапановы Каспяровіча аб суправаджэнні не маючых значэння прамоваў Лукашэнкі адпаведным допісам на экране, яго амаль не арыштавалі. На шчасце за мужчыну заступіліся іншыя наведнікі.

У надзеі на дзяржаўныя СМІ, а дакладней на праграму БТ “Белорусское времечко”, спадар Каспяровіч распавёў карэспандэнтам праграмы пра свае пакуты і запрасіў на свой участак. У адказ прыйоў ліст з паведамленнем пра тое, што Белтэлерадыёкампанія “не дае указанняў якім-заўгодна інстанцыям”.

“Сацыяльная дзяржава” ў чарговы раз паказала, што грамадзяне ў нашай краіне бываюць розных катэгорыяў. І шматдзетны бацька ідзе, відавочна, класам ніжэй за сваякоў сілавікоў.

belsat.eu

Стужка навінаў