У Горадні пажарныя палівалі плошчу Леніна (Фотафакт)


Водная феерыя ля помніка Леніну стала фінальнаю часткай параду.

У выходныя ў цэнтры Горадні прайшла парадным строем рарытэтная і сучасная тэхніка, якая стаіць на ўзбраенні ратавальнікаў МНС. Гэткім чынам у горадзе адзначылі 160-годдзе пажарнай службы Беларусі.

На плошчы Леніна – канцавым пункце параду – усе ахвотныя маглі азнаёміцца з экзатычнай і дзейнай тэхнікай бліжэй. У парку адбыўся святочны канцэрт з удзелам аркестру абласнога ўпраўлення МНС. Свята завершылася салютам і воднай феерыяй з удзелам ратавальных аўта.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў