Паляк стаў найлепшым на «Славянскім Базары»


Гучныя выходныя выдаліся ў Віцебку. На “Славянскім базары” абралі пераможцу конкурсу эстраднай песні. Ім стаў паляк Міхал Качмарэк, 26-гадовы выхадзец з сям’і музыкаў. Навіны культуры.

Журы на чале з Ларысаю Долінаю прызнала яму агулам (за два дні выступаў) 196 балаў. На другім месцы апынулася прадстаўніца Харватыі Сабрына, ейны вынік – 189 балаў з двухсот. А вось беларус Аляксандр Салаўёў добра заспяваў у суботу, але ягоны нядзельны выступ журы ацаніла ўсяго на 84 балы – і ён заняў толькі шостае месца. Канчатковае падвядзенне вынікаў конкурсу пройдзе ў Віцебску сёння ўвечары ў летнім амфітэатры.

{movie}Агляд падзяў культуры (15.07.2013) |right|11600{/movie}

Іншыя тэмы: Джаўэн Роўлінг прызналася ў аўтарстве бліскучага дэтэктыву, які выйшаў пад іншым псеўданімам. На старонцы http://www.change.org збіраюць подпісы за ўсталяванне помніку Станіславу Манюшку. У Індыі паказваць стужкі на вялікім экране ў пераносных шатрах.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў