Пратэсты ў Турцыі: да замірэння далёка


У ноч з 13 на 14 чэрвеня турэцкая паліцыя чарговы раз неадэкватна адрэагавала на пачаткова мірныя дэманстрацыі. У Стамбуле, Анкары і Хатаі праваахоўнікі ўжылі слезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі. Паліцыянтам дапамагалі і добраахвотнікі – прыхільнікі прэм’ера Рэджэпа Эрдагана. Узброеныя палкамі ды арматураю, яны нападалі на журналістаў і пратэстоўцаў.

{movie}Пратэсты ў Турцыі (без каментара)|right|11589{/movie}

Натуральна, што ў хуткім часе мірныя шэсці перараслі ў масавыя закалоты. У кожным з «пратэставых» гарадоў налічваецца каля сотні параненых з боку дэманстрантаў.

Тым часам выглядае на тое, што турэцкія ўлады свядома падаграюць канфлікт: пасля колькіх тыдняў адноснага спакою пачаліся масавыя арышты арганізатараў акцыяў пратэсту і апазіцыйных лідараў, што зноў вывела людзей на вуліцы.

Праўда, цяжка не прызнаць надзвычайных здольнасцяў кабінету Эрдагана ў справе аб’яднання турэцкага народу. Малазаўважны, здавалася б, пратэст групы эколагаў супраць знішчэння сталічнага парку перарос у хвалю супраціву па ўсёй краіне. На дэманстрацыях поплеч выступаюць экалагічныя актывісты, камуністы, нацыяналісты ды нават розныя групы футбольных фанатаў, якія дагэтуль варагавалі.

Большасць маніфестантаў змагаецца за захаванне свецкай дзяржавы. Эрдаган жа рэагуе, лагодна кажучы, неразумна: на месцы парку ён абяцаў пабудаваць мячэць, а саміх пратэстоўцаў называе «тэрарыстамі, п’яніцамі ды марадзёрамі». Для кантролю за сітуацыяй ужо проста не стае сілаў паліцыі, таму супраць дэманстрантаў кідаюць спецназ і жандармерыю.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў