“Качалкі” на адкрытым паветры: брутальная кіеўская і эрганамічная варшаўская


Трэнажорны комплекс ва ўкраінскім Гідрапарку стаўся вядомым на ўвесь свет дзякуючы фатографу Кірылу Галаўчэнку, які стварыў цэлы альбом пад назваю “Kachalka. Muscle Beach”.



Здымкі перадрукавалі асноўныя спартовыя выданні, зазначаючы, што наведнікі бясплатнай “качалкі”, сярод якіх ёсць нават 90-гадовыя бодзібілдэры, выглядаюць часта лепей за ўладальнікаў дарагіх абанементаў у заходніх спартзалах.

Больш за 200 збудаваных з металалому трэнажораў, сабраныя ў адным месцы яшчэ ў 70-я гады, сёння пакрыліся іржою, якую рэгулярна замалёўваюць агіднаю блакітнаю фарбаю, якой у Савецкім Саюзе фарбавалі хіба ўсё. Магчыма, натхніўшыся поспехам кіеўскага фітнес-цэнтру, у Варшаве таксама пачалі рабіць трэнажорныя комплексы на адкрытым паветры.

{movie}“Качалкі” на адкрытым паветры: Кіеў і Варшава|right|11580{/movie}

Праўда, размах у палякаў не той – “усяго” некалькі дзясяткаў трэнажораў, дый усе пакрытыя мяккім пластыкам і не маюць вострых вуглоў. Такія паркі збольшага цікавыя дзецям і людзям сталага веку. Параўнаць іх можна ў відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў