Леанід Заіка: Трэба сыходзіць ад «багатай» субсідарнай палітыкі


https://youtu.be/XgKpP9vnXbI
На думку эканаміста, прычына скарачэння золата-валютнага рэзерву – у самой мадэлі айчыннай эканомікі.

“Трэба мяняць тое, што называецца сістэмаю нацыянальных прыярытэтаў, – гэта значыць, рэжым працы дзяржаўных прадпрыемстваў і палітыку даходаў. Калі заробак расце на 12 %, а ВУП на 7 % – гэта дысбаланс. Трэба сыходзіць ад такой “багатай” субсідарнай палітыкі: урад абяцае, што людзі будуць жыць добра. Трэба ісці ад гэтага да нармальнай эканоміі. Нядаўна быў у Літве: пенсіі знізілі, заробкі дзяржаўным чыноўнікам знізілі. Людзі сварацца, але разумеюць, што так трэба”, – гаворыць Леанід Заіка.

У інтэрв’ю “Белсату” эксперт падкрэсліў, што цяпер беларуская эканоміка трымаецца на расейскіх датацыях – танных энерганосьбітах. “Існуе патэрналісцкая мадэль эканомікі, якая падтрымліваецца 4124 млн долараў (гэтую лічбу Пуцін назваў) штогод. Вось гэтыя фінансавыя ўліванні, індырэктныя, ненаўпроставыя за кошт таннейшых нафты і газу. Вось гэта і сутнасць патэрналісцкай мадэлі, – кажа Леанід Заіка. – Дарэчы, каб беларусы ведалі: у месцах здабычы газу, у Арэнбургу, ацяпленне каштуе даражэй, чымся ў Менску”.

Нагадаем, за сёлетні студзень міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі паменшыліся на $ 687,7 млн.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары