Шаблі згарэлі, але ўсе запланаваныя фестывалі і імпрэзы адбудуцца


Агенцтва “Шаблі” ў сваім прэс-рэлізе паведамляе, што графік мерапрыемстваў на хутары не змяніўся і бліжэйшае з іх – фестываль “Вольнае паветра” пройдзе 24 жніўня.

Ад пажару пацярпелі толькі гаспадарчыя пабудовы, на шчасце бар, клуб, сад і поле пляцоўкі не пацярпелі ад пажару.

Уладальнік хутару Уладзімір Шаблінскі ўстрымаўся ад ацэнкі шкоды, нанесенай пажарам, а таксама не стаў гаварыць пра тое, колькі сродкаў спатрэбіцца для аднаўлення згарэлага дома. Ён паведаміў толькі, што на ўладкаванне Шаблях было выдаткавана “дзевяць гадоў жыцця”. “Пакуль ніякіх думак аб дабрачынных канцэртах або адкрыцці дабрачынных рахункаў у нас не ўзнікала. Калі такія рахункі з’явяцца, то гэта, магчыма, будуць нейкія прыватныя ініцыятывы, але пакуль пра гэта рана казаць”, – падзяліўся Шаблінскі.

Шаблі паспелі стаць сталі культавым месцам для меламанаў, што тысячамі наведвалі фестывалі “Вольнае паветра”, “Шаманы Шаблі” ды The Beatles Shabli.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў