Прафілактычны забой свіней у разгар эпідэміі


Ужо ў дзесяці раёнах Менскай, Гарадзенскай, Берасцейскай і Віцебскай абласцей масава знішчаюць свіней у надзеі не дапусціць распаўсюду афрыканскай чумы.

{movie}Жыхары Першаі пра прафілактыку свіной чумы|right|11422{/movie}

Раней факт эпідэміі намагаліся схаваць, але калі хвароба распаўсюдзілася на некалькі раёнаў, перад дзяржаўнымі гаспадаркамі ўсталёўвалі прапускныя пункты. Яшчэ да афіцыйнага прызнання праблемы ад беларускай свініны адмовіліся Расея і Украіна.

“Белсат” з’ездзіў у вёску Пяршаі, дзе раней нашых журналістаў запэўнівалі, што хваробы тут няма. Цяпер у мясцовых жыхароў забіваюць жывёлу, нават не спраўджваючы, ці свінні хворыя. Маўляў, прафілактыка.

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

У. Ш., belsat.eu

Стужка навінаў