У Магілёве пакаралі за партрэты з выявамі палітвязняў


Двух актывістаў прысудзілі да арышту, шматдзетнай маці далі папярэджанне.

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прайшла ў Магілёве яшчэ 16 студзеня. Зладзілі яе мясцовыя актывісты Партыі БНФ ды “Маладога фронту”. Каля дзясятка маладзёнаў выйшлі на вуліцу з партрэтамі зняволеных экс-кандыдатаў на прэзідэнцтва ды іншых арыштаваных у справе аб масавых закалотах 19 снежня. Падчас акцыі нікога не затрымалі, аднак пазней трое яе ўдзельнікаў даведаліся, што іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні.

Сёння суд Ленінскага раёну г. Магілёва прыняў рашэнне пакараць Валянціна Лабачова сямю соднямі адміністратыўнага арышту, Сяргей Нягацін правядзе за кратамі 5 содняў. Шматдзетную маці Наталлю Шкадун суд таксама прызнаў удзельніцаю несанкцыянаванага пікетавання і вынес ёй папярэджанне.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары