Песня па-расейску ад беларускіх ратавальнікаў ва ўкраінскіх строях


Творчыя навыкі маладых пажарных Гарадзеншчыны дэманструе відэа з іхнага злёту, якое нядаўна з’явілася ў інтэрнэце.

Напрыканцы чэрвеня юныя ратавальнікі-пажарныя з Гарадзенскай вобласці правялі тры дні на беразе Юбілейнага возера, дзе прайшоў іхны палявы злёт. Хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі ў конкурсах, дзе мелі правільна аказаць дапамогу пацярпелым, пераадолець паласу перашкодаў, распаліць вогнішча, узлезці на пажарную вежу і г. д.

{movie}Відэа, якое самі пра сябе знялі маладыя ратавальнікі|right|11409{/movie}

Юныя ратавальнікі выявілі таксама свае творчыя здольнасці ў конкурсах на найлепшую паходную песню, самае арыгінальнае афармленне плакату і найлепшы відэаролік. Адно з відэа ратавальнікаў паказвае парадаксальную сітуацыю: дзяўчаты-ратавальніцы з Гарадзеншчыны спяваюць расейскамоўную песню пра беларускае Міністэрства надзвычайных сітуацыяў чамусьці ва ўкраінскіх нацыянальных строях – з вянком са стужкамі, у сарочках з украінскімі ўзорамі ды адмысловых спадніцах.

Сайт mchs.gov.by паведамляе, што ў Гарадзенскай вобласці дзеюць больш за 500 клубаў юных ратавальнікаў-пажарных, у склад якіх уваходзяць больш за 40 000 хлопчыкаў і дзяўчатак. З такой колькасці юных аматараў-ратавальнікаў можна меркаваць, што беларускіх касцюмаў на ўсіх проста магло не хапіць.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў